Госці радыё "Культура" - Алена Путрыч, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі, старшыня Савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, і Паліна Басалыга, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, аспірантка.
Тэмы размовы:
- Савет маладых вучоных;
- праект "100 інавацый для Беларусі";
- конкурс «Васількоў шапатліваю моваю»;
- як біблеізм жывуць і развіваюцца ў сучаснай беларускай мове.