Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Тыдзень роднай мовы на Віцебшчыне

«Пароль неўміручасці — родная мова» — пад такой назвай прайшла 13 лютага 2025 года сустрэча з дырэктарам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, старшынёй Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігарам Лявонавічам Капыловым у Віцебскай абласной бібліятэцы.

Ігар Лявонавіч падрабязна спыніўся на дзейнасці найстарэйшай навуковай установы нашай краіны – Інстытута мовазнаўства. Адным з прыярытэтных кірункаў з'яўляецца вывучэнне і асвятленне гісторыі нацыянальнай мовы, якая, дарэчы, бярэ пачатак з 1229 года!

На сустрэчы сектар камп'ютарнай лінгвістыкі Інстытута мовазнаўства прэзентаваў электронныя праекты, якія могуць быць карыснымі і для настаўнікаў, і для навучэнцаў, і для літаратараў. Адзін з самых цікавых – Нацыянальны корпус беларускай мовы, з дапамогай якога можна і чытаць старажытныя тэксты (у гэтым ужо дапамагае штучны інтэлект), і праверыць граматыку, правапіс. Адным словам, цяпер з дапамогай корпуса настаўнік за лічаныя хвіліны можа якасна падрыхтавацца да ўрока.

Тэкст і фота з сайта: Абласная газета "Витебские вести"

belБеларуская мова