Ненадавец, Я.А. Водная прастора ў беларускім фальклоры / Я.А.Ненадавец. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 256 с.
ISBN 978-958-08-3282-5
У кнізе на багатым фактычным матэрыяле, сабраным падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, падаецца комплекснае ўяўленне пра значэнне вады (воднай прасторы) у будзённым жыцці нашага народа; асвятляюцца асаблівасці значэння калодзежа ў практычным жыцці беларусаў, а таксама захаванне гэтага своеасаблівага помніка народнай культуры ў памяці нашых продкаў.
Упершыню ў кнізе вылучаны і прааналізаваны сімвалы воднай прасторы, разгледжана іх роля пры ўтварэнні Светабудовы, захаванасць згаданай тэматыкі ў беларускіх фальклорных творах.
Для ўсіх, хто цікавіцца таямніцамі духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа.