Навіны

Людміла Іконнікава / Суразмоўцы
«Суразмоўцы» — аўтарская праграма пісьменніка Навума Якаўлевіча Гальпяровіча. Гэта інтэрв'ю з людзьмі, якія маюць аўтарытэт у культурным і грамадскім жыцці Беларусі. Размова пра актуальныя праблемы сучаснасці, мову, літаратуру, традыцыі, а таксама пра асабістае. Госць студыі – вучоны сакратар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат

Міжнародная выстава «Вера...»
16 чэрвеня 2025 года ў галерэі «Другі паверх» адбылося адкрыццё Міжнароднай выставы «ВЕРА: праваслаўная вера ў творах мастакоў XXI стагоддзя». З прывітальнымі словамі выступілі дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэмік А.І. Лакотка, старшыня Сінадальнага аддзела па культуры і царкоўным мастацтве Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Іаан Задарожын, памочнік сенатара па працы ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі Скакоўская Л.М., старшыня савета Цвярскога рэгіянальнага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Сцяпанаў В.В., намеснік старшыні Грамадскай палаты г. Цверы

Анонс прэзентацыі кніг аддзела экранных мастацтваў
Прэзентацыя навукова-папулярнай кнігі «Смотри и помни: Великая Отечественная война в белорусском кино» і калектыўнай навуковай манаграфіі «Эхо Великой Отечественной войны в белорусском кино» адбудзецца 19 чэрвеня 2025 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302. Пачатак у 11.00. Выданні прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і прысвечаны вобразнаму ўвасабленню ваеннай тэмы ў ігравым, дакументальным і анімацыйным кіно, мастацкай фатаграфіі.

Рэгіянальнае свята кавальскай справы «Крашынскі перазвон»
4 чэрвеня 2025 года ў аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна, на радзіме каваля і паэта Паўлюка Багрыма, прайшло адкрытае рэгіянальнае свята кавальскай справы «Крашынскі перазвон».

