Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Абласны семінар-практыкум «Дакументацыя і захаванне фальклору»

30 кастрычніка 2025 года ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці» правяла абласны семінар-практыкум па фальклоры «Дакументацыя і захаванне фальклору» для спецыялістаў раённых метадычных службаў. Семінар прайшоў на базе двух пляцовак: Зембінскага цэнтра культуры і Старабарысаўскага сельскага Дома культуры.

У рамках семінара з дакладамі выступілі загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Валодзіна, загадчык сектара захавання фальклорнай спадчыны аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук, дацэнт Юрый Унуковіч, этнахарэограф і мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага фальклорнага калектыву «Берагіня» Мікалай Казенка, а таксама спецыялісты па фальклоры Барысаўскага раёна.

Тэкст і фота з сайта: Раённая грамадска-палітычная газета «Адзінства»

belБеларуская мова