"Захаванне, папулярызацыя і пераемнасць традыцый": 20 лютага 2026 года Капыльшчына сустрэла ўдзельнікаў абласнога семінара-практыкуму па нематэрыяльнай культурнай спадчыне.
Пленарнае пасяджэнне абласнога семінара адкрыла загадчык сектара культуры райвыканкама Алена Карпяленя.
З дакладам па тэме "Асабістая рукапісная фальклорная спадчына: адметнасці і захаванне" выступіла доктар філалагічных навук загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.
Тэкст і фота з сайта: тг-канал «Копыль: По секрету всему свету»