Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Адукацыйная сустрэча «Белорусская народная свадьба»

24 кастрычніка 2025 года ў рамках тыдня бацькоўскай любові і сямейных каштоўнасцей на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбылася адукацыйная сустрэча "Белорусская народная свадьба: традиционные ценности и современное состояние"

Падчас гэтага аўтарскага праекту навуковага супрацоўніка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Паўлавай Алены Пятроўны студэнты і выкладчыкі I курса філалагічнага факультэта, а таксама факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій мелі магчымасць пазнаёміцца з культурнымі традыцыямі стварэння беларускай сям'і, сямейнымі каштоўнасцямі і гістарычным вопытам мінулых пакаленняў.

Тэкст і фота з сайта: Філалагічны факультэт БДПУ імя М. Танка

belБеларуская мова