«Суразмоўцы» — аўтарская праграма пісьменніка Навума Якаўлевіча Гальпяровіча. Гэта інтэрв'ю з людзьмі, якія маюць аўтарытэт у культурным і грамадскім жыцці Беларусі. Размова аб актуальных праблемах сучаснасці, мове, літаратуры, традыцыях, а таксама аб асабістым.
Госць студыі — доктар мастацтвазнаўства, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Папко.