Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Остров»: фотавыстава майстра фатаграфіі Дзмітрыя Камнева

14 лютага 2025 года ў 11.00 у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы майстра фатаграфіі Цвярскога рэгіёна Дзмітрыя Камнева «Остров» (г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, к. 2, 2 паверх).

Аб фотапраекце:

На мяжы XVII і XVIII стагоддзяў звычайны юнак, сялянскі сын па імені Іона, пакінуўшы жыццё свецкае, вырашыў цалкам прысвяціць сябе Богу.
Месцам подзвігу свайго абраў ён невялікі востраў на возеры Уселуг, недалёка ад вытоку вялікай рускай ракі Волгі.
Жадаючы на востраве заснаваць манастыр, манах Іона прасіў міласціну ў купцоў і добрых людзей, прыгаворваючы: "На Божую справу". Вось так, у подзвігу і пакоры, зарадзілася мясціна, якая і дагэтуль завецца – Божая справа.

Жывая "Божая справа" і ў наш час. Нягледзячы на дзесяцігоддзі насаджэння бязбожнасці, ганенняў на веру і Царкву, у стагоддзе прагрэсу і эгаізму, які стаў культам сучаснага грамадства, знаходзіць яна водгук у сэрцах нашых сучаснікаў. Менавіта пра гэтых людзей, іх выбары, іх жыцці, адрачэнні і набыцці распавядаюць працы аўтара. Праз гэтыя працы бачым царкву сапраўдную – супольнасць людзей, якіх аб'ядноўвае вера ў Хрыста. Людзей не святых, але якія шукаюць святасці, людзей, якія штодзённа змагаюцца са сваімі жарсцямі, якія не ведаюць журбы, нягледзячы на ўсе нягоды і спакусы гэтага жыцця. Людзей, якія давяраюць сваё жыццё ў рукі Божыя.

Аб аўтары:

Камнеў Дзмітрый Аляксандравіч – прадстаўнік маладой плеяды майстроў фатаграфіі. Ён увайшоў у свет святлапісу параўнальна нядаўна, у 2015 годзе, а цяпер вельмі актыўны ўдзельнік духоўнай і творчай прасторы Цвярскога рэгіёна. Натхніўшыся працамі Анры Карцье-Брэсона і стаўшы членам творчага саюза Leica Club, ён удзельнічаў у шэрагу творчых экспедыцый па краінах Еўропы - Грэцыя, Італія, Францыя, Швейцарыя - адкуль прывёз серыі высокамастацкіх твораў фотамастацтва. У Расіі яго натхняюць суровыя краявіды Поўначы, побыт і звычаі"малых" народаў. Асаблівае месца ў яго творчасці займае тэма пустэльніцтва і духоўнага служэння. Дзмітрый зрабіў вялікую серыю рэпартажных і мастацкіх работ па тэме "Остров" пра жыццё і побыт манахаў манастыра на востраве Зосімы і Савація ў вярхоўях Волгі. Па просьбе беларускіх мастакоў выстава была паказана ў краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава ў горадзе Магілёве. Тэма славянскага братэрства займае ў творчасці Дзмітрыя Камнева асаблівае месца.

belБеларуская мова