Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

АДДЗЕЛ НАРОДАЗНАЎСТВА

Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
імя Кандрата Крапівы

Отдел народоведения

Аддзел створаны ў чэрвені 1957 г. пастановай Савета Міністраў БССР як структурнае падраздзяленне Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР пад назвай «сектар этнаграфіі». З 1991 да 2009 г. аддзел этналогіі. З 2009 г. – аддзел народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі.

Загадчык аддзела: доктар гістарычных навук, дацэнт Гурко Аляксандра Уладзіміраўна

  • Адрас:   ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, 220072, Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 404
  • Раб. тэл.:   +375 (17) 270-29-24
  • e-mail:   ver-aliaksandra@yandex.ru

У аддзеле працуюць:

Прозвішча, імя
Пасада
Вучоная ступень

галоўны навуковы супрацоўнік

доктар гістарычных навук, прафесар

вядучы навуковы супрацоўнік

доктар гістарычных навук, дацэнт

вядучы навуковы супрацоўнік

доктар гістарычных навук, дацэнт

вядучы навуковы супрацоўнік, дацэнт

доктар філалагічных навук, дацэнт

вядучы навуковы супрацоўнік

кандыдат гістарычных навук, дацэнт

старшы навуковы супрацоўнік

кандыдат гістарычных навук, дацэнт

старшы навуковы супрацоўнік

кандыдат гістарычных навук

старшы навуковы супрацоўнік

кандыдат гістарычных навук

старшы навуковы супрацоўнік

кандыдат гістарычных навук

навуковы супрацоўнік

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці аддзела:

  • вывучэнне вытокаў этнічных традыцый, заканамернасцей этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў
  • даследаванне сучасных этнакультурных працэсаў і іх ролі ў фарміраванні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў
  • навуковае абгрунтаванне значэння этнічных традыцый у развіцці беларускага грамадства
  • вывучэнне асноўных заканамернасцей міжкультурнага ўзаемадзеяння ў Беларусі і за мяжой
  • комплексная характарыстыка дынамікі культуры беларусаў і этнічных груп у Рэспубліцы Беларусь
  • сучасны стан традыцый матэрыяльнай культуры беларусаў і асобных этнічных груп у Рэспубліцы Беларусь
  • спосабы і формы трансляцыі і рэканструкцыі традыцый духоўнай культуры ў асяроддзі беларусаў і этнічных груп у Рэспубліцы Беларусь
  • характарыстыка разнастайнасці рэлігійных традыцый у Рэспубліцы Беларусь
  • характарыстыка ўкладу дзяржаўных інстытутаў і грамадскіх аб'яднанняў у захаванне і рэканструкцыю этнічных традыцый у Рэспубліцы Беларусь
belБеларуская мова