Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Бялявіна Валянціна Мікалаеўна

старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
кандыдат гістарычных навук
Тэл.: +375 (17) 270-29-24
E-mail: ver-aliaksandra@yandex.ru

Нарадзілася 25 мая 1941 года ў пасёлку Крынкі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці БССР. У 1966 г.скончыла гістарычны факультэт БДУ і была прынята на працу ў сектар этнаграфіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы на пасаду старшага лабаранта, затым пераведзена на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка, пасля – на пасаду навуковага супрацоўніка.

У складзе калектыву супрацоўнікаў сектара працавала па дзяржаўнай тэме "Региональный этнографический атлас Украины, Беларуси и Молдовы" (1965 – 1969 гг.).

У 1969 – 1972 гг. вучылася ў мэтавай аспірантуры ў Ленінградскім (С.-Пецярбургскім) фінансава-эканамічным інстытуце па спецыяльнасці «этнасацыялогія» пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук, прафесара А.І. Шкаратана.

У 1976 г. пад яе кіраўніцтвам і непасрэдным удзеле ў рамках распрацоўкі дзяржаўнай тэмы "Современные этнокультурные процессы в городах Беларуси и их роль в развитии советского образа жизни" супрацоўнікамі сектара было праведзена масавае этнасацыялагічнае абследаванне насельніцтва ў 17 гарадах БССР, а затым атрыманыя матэрыялы падрыхтаваны да падліку на ЭВМ.

У 1982 г. аналагічнае масавае этнасацыялагічнае абследаванне было праведзена ў 6 палескіх гарадах па дзяржаўнай тэме "Беларускае Палессе".

У 1980 г. у складзе калектыву супрацоўнікаў АН БССР і шэрагу іншых навукова-даследчых арганізацый прымала ўдзел у складанні аналітычнай запіскі да "Комплексного плана социально-экономического развития г. Минска на 1981–1985 гг.".

У 1985 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю "Развитие духовной культуры городского населения Белорусской ССР (этносоциологические аспекты)". З 1987 г. працуе старшым навуковым супрацоўнікам аддзела этнаграфіі (народазнаўства).

Узнагароды

Лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2007 г.).

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта РБ "За духоўнае адраджэнне". (2008 г.).

Сфера навуковых інтарэсаў – традыцыйная матэрыяльная культура беларусаў (адзенне, жыллё); сацыялістычныя святы і абрады; распрацоўка тэматыка-экспазіцыйных планаў па рэгіёнах рэспублікі для музея архітэктуры і побыту; побыт гарадскога насельніцтва XIV–XVII стст.; духоўная культура гараджан XIX ст. і савецкага перыяду; гісторыя матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускіх татараў; гісторыя земляробства на тэрыторыі Беларусі; развіццё народных традыцый у сучаснай сельскай гаспадарцы Рэспублікі Беларусь; гістарычная эвалюцыя касцюма сацыяльных слаёў насельніцтва Беларусі; уплыў традыцыйнага касцюма беларусаў на нацыянальную ідэнтычнасць насельніцтва РБ.

Аўтар звыш 20 раздзелаў у калектыўных манаграфіях і шэрагу навуковых артыкулаў у розных энцыклапедычных выданнях і зборніках міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый.

Манаграфіі

  • Бялявіна, В.М. Мужчынскі касцюм на Беларусі / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. –  Мінск : Беларусь, 2007. – 303 с.
  • Бялявіна,В.М. Жаночы касцюм на Беларусі / В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава . – Минск : Беларусь, 2007 . – 351 с.
  • Белявина, В.Н. Беларусь в годы Первой мировой войны / В.Н. Белявина. – Минск : Беларусь, 2013. – 396 с.
  • Бялявіна, В.М. Хлеб надзённы беларускай вёскі / В.М. Бялявіна. – Мінск : Беларусь, 2016. – 310 с.
  • Белявина В.Н., Ракова Л.В. Белорусский костюм. – Минск: Беларусь, 2017. – 463 с.
belБеларуская мова