Гурко Аляксандр Віктаравіч
Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
доктар гістарычных навук, прафесар
E-mail: alhurko@yandex.by
Працуе ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» з 2006 г. Выконваў абавязкі вучонага сакратара. З 2020 года —галоўны навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства.
Гурко А.В. кіраваў навуковымі даследаваннямі па наступных навуковых міжнародных праектах БРФФД: : «Диалог культур, религий и идентичностей (на примере Калининградской и Гродненской областей)» (2009 – 2010); «Особенности развития этноконфессиональной структуры в Беларуси и в Румынии во второй половине ХХ – начале ХХІ вв.» (2010 – 2011); «Особенности этнокультурной адаптации мигрантов в Калининградской и Гродненской областях» (2011 – 2012); «Китайские традиции в современной культуре Беларуси и Румынии: влияния и заимствования» (2014 – 2015); «Трансграничная этнокультурная общность (по материалам белорусско-российского пограничья)» (2017 – 2018); «Опыт лонгитюдных исследований идентичности и жизненных стратегий молодежи Калининградской и Гродненской областей» (2020 – 2021); «Белорусская диаспора в Армении и армянская диаспора в Белоруссии: этническая идентичность и межкультурные взаимоотношения в современных условиях» (2020 – 2021).
У цяперашні час Аляксандр Віктаравіч праводзіць даследчую працу па тэме «Китайские традиции в Беларуси в конце ХХ – начале ХХІ века и их влияние на развитие национальной культуры Республики Беларусь», у адпаведнасці з заданнем падпраграмы № 2 «Культура і мастацтва» ДПНІД на 2021-2025 гг.
Пад навуковым кіраўніцтвам Гурко А.В. распрацоўка актуальных этналагічных праблем вядзецца з актыўным прыцягненнем маладых даследчыкаў і ажыццяўляецца ў ходзе падрыхтоўкі дысертацый. З сямі аспірантаў, падрыхтаваных А.В. Гурко, чацвёра паспяхова абаранілі дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці 07.00.07 - Этнаграфія, этналогія і антрапалогія: Грунтоў С.У. «Семантыка мемарыяльных помнікаў Беларусі канца XVIII – пачатку ХХІ стагоддзя» (2011); Сакума С.Л. «Особенности этносоциальной адаптации вьетнамцев, китайцев, корейцев и японцев на территории Республики Беларусь в 1980–2011 годах» (2012); Зубко Д. Г. «Этнокультурная адаптация белорусов в Китайской Народной Республике (1990 – 2010-е гг.)» (2021); Чжан Іньлін «Китайцы в Беларуси: этнологическое исследование (1991 – 2010-е гг.)» (2022).
На аснове вынікаў даследавання Гурко А.В. былі распрацаваны і прайшлі апрабацыю навучальныя курсы і праграмы для вышэйшых навучальных устаноў па прадметах "Гісторыя Беларусі", "Этнаграфія Беларусі", "Этнаканфлікталогія". Распрацаваны спецкурс "Новыя рэлігійныя рухі як адлюстраванне тэндэнцый сацыяльнага развіцця" для студэнтаў філасофска-эканамічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта і слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. Выкладаў у 1993 -1995 гг. на гістарычным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 2005-2006 - на факультэце эканомікі Мінскага інстытута кіравання; у 2009 – 2013 гг. – на кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта.
З 2005 г.Гурко А. У. прымае актыўны ўдзел у працы спецыялізаванага савета па абароне доктарскіх дысертацый Д 01.42.01 Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія» – 07.00.07.
Гурко А.В. – аўтар 12 манаграфій, 2 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 4 навукова-папулярных і энцыклапедычных кніг; апублікаваў каля 180 навуковых артыкулаў. Да найбольш значных прац можна аднесці манаграфіі А.В. Гурко «Движение вайшнавов (“Харе Кришна”) и его последователи в Беларуси» (1999), «Гiсторыя канфесiй на Беларусi ў другой палове ХХ стагоддзя» (1999; у суаўтарстве), «Конфессиональная ситуация в Республике Беларусь: этнический и исторический аспекты» (2001), «Новые религии в Республике Беларусь: этнологическое исследование» (2003), «Новые религии в Республике Беларусь: генезис, эволюция, последователи» (2006), «Сокровищница Востока: китайские традиции в Беларуси» (2024); раздзелы 6 калектыўных манаграфій навуковай серыі «Этнокультурные процессы в историко-этнографических регионах Беларуси» (2010-2023 гг.); навукова-папулярныя кнігі «Беларусь. Этнічныя супольнасці» (2017), «Этнические традиции национальной кухни Беларуси» (2019).
Аляксандр Віктаравіч з'яўляецца аўтарам ідэі і навуковым рэдактарам серыі кніг “Мир глазами этнолога” (2018–2024 гг.), навуковым рэдактарам серыі «Этнокультурные процессы в регионах Беларуси» (2010 – 2023).
Узнагароды
Гурко А. В. узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За шматгадовую плённую дзейнасць па арганізацыі і правядзенні навуковых даследаванняў у галіне беларускай культуры” (2021); Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў «За большие достижения в развитии белорусской этнологической науки и в связи с 90-летием Национальной академии наук Беларуси” (2018); Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За значны ўклад у развіццё сучаснай беларускай этналогіі, распрацоўку праблем фарміравання этнакультурнай ідэнтычнасці беларусаў у сучасным свеце і ў сувязі з 60-годдзем Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы” (2017); Граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За плённую навуковую працу ў галіне этналогіі, падрыхтоўку навуковых кадраў і з нагоды Дня беларускай навукі» (2014); стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам – дактарам навук (2009).
У складзе аўтарскага калектыву адзначаны дыпломам лаўрэата конкурсу "Топ 10" вынікаў дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне прыкладных і фундаментальных даследаванняў па выніках 2024 года "За распрацоўку канцэпцыі этнакультурнага развіцця гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі для фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці краіны".
Сфера навуковых інтарэсаў – працэсы міжэтнічнай, міжкультурнай камунікацыі і фарміраванне ідэнтычнасці беларусаў у краіне і за яе межамі, ранняе папярэджанне этнічных канфліктаў.