Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Каспяровіч Галіна Іванаўна

вядучы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
доктар гістарычных навук, дацэнт
Тэл.: +375 (17) 270-29-24
E-mail: kasperovolga@yandex.ru

Нарадзілася 8 сакавіка 1948 года ў г.п. Чашнікі Бешанковіцкага раёна (цяпер Чашніцкі раён) Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. У 1966 годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на геаграфічны факультэт. Пасля заканчэння яго працавала настаўніцай геаграфіі сярэдніх школ № 24, 31 Віцебска, рыхтавалася да паступлення ў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1974 года працавала лабарантам, малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам, з 2003 года – вядучым навуковым супрацоўнікам.

Кандыдацкая дысертацыя Г.І. Каспяровіч прысвечана міграцыі насельніцтва ў гарады і этнічным працэсам (на матэрыялах даследавання гарадскога насельніцтва БССР), абаронена ў 1982 годзе.

Доктарская дысертацыя Галіны Іванаўны больш шырокая па тэме і храналогіі, у ёй даследуецца этнакультурнае развіццё беларусаў у 20-80-я гады ХХ ст. Вучоная ступень доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія» прысуджана ў 2003 годзе. Вынікі даследаванняў апублікаваныя ў шэрагу калектыўных манаграфій.

Галіна Іванаўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы міжнароднай серыі «Народы и культуры», кнігі «Белорусы» (Масква, 1998), унікальнай серыі пад агульнай назвай «Беларусы», Т. 4. «Вытокі і этнічнае развіццё» Мінск, 2001), Т. 6. «Грамадскія традыцыі» (Мінск, 2002). Лагічным працягам гэтых даследаванняў з'явілася манаграфія «Беларусы. Сучасныя этнакультурныя працэсы» (Мінск, 2009). Пад навуковай рэдакцыяй Г.І. Каспяровіч апублікаваная калектыўная манаграфія «Традыцыі жывёлагадоўлі Беларусі» (Мінск, 2019). Аўтары кнігі ўнеслі важкі ўклад у абагульненне важнай і да цяперашняга часу не распрацаванай праблемы айчыннай этналогіі.

Г.І. Каспяровіч даследуе таксама культуру рускай этнічнай супольнасці ў нашай краіне, ёю вызначаны дынаміка рассялення, колькасці, тэндэнцыі і спецыфіка эвалюцыі культуры рускіх. Сярод шматлікіх публікацый пра рускіх адзначым найбольш значныя калектыўныя манаграфіі: «Европейская интеграция и культурное многообразие»: в 3 ч. Ч. 3 (Москва, 2009); «Кто живет в Беларуси» (Минск, 2012).

Узнагароды

Г. І. Каспяровіч з'яўляецца лаўрэатам прэміі «За духовное возрождение» (2008). За манаграфію «Белорусы в Сибири: сохранение и трансформации этнических культур» (Новосибирск, 2011) Галіна Іванаўна ўдастоена прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Сфера навуковых інтарэсаў – этнакультурныя працэсы, айчынная этналогія, культура рускай этнічнай супольнасці ў Беларусі (дынаміка рассялення, колькасць, тэндэнцыі і спецыфіка эвалюцыі культуры рускіх).

Шматлікія навуковыя публікацыі Галіны Іванаўны (іх больш за 200) з'яўляюцца істотным укладам у развіццё беларускай і славянскай этналогіі.

belБеларуская мова