Квілінкова Лізавета Мікалаеўна
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
доктар гістарычных навук, дацэнт
Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, гістарычны факультэт (1991). Абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук (Інстытут імя М. М. Міклуха-Маклая Расійскай акадэміі навук, 2002), доктара гістарычных навук (Інстытут гісторыі, дзяржавы і права Акадэміі навук Малдовы, 2008).
Працавала ў Акадэміі навук Малдовы (1991–2020), у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2020 г. па цяперашні час). Распрацавала і выкладала спецыялізаваны курс «Этнапаліталогія» ў Інстытуце міжнародных адносін Малдовы (2018–2019).
Прафесійная падрыхтоўка / стажыроўкі: у Інстытуце этнаграфіі Акадэміі навук Балгарыі, Сафія (Балгарыя, 2001, 2005); У Вялікатырнаўскім універсітэце (Балгарыя, 2003); у БНТУ (Мінск, 2018).
Член Нацыянальнай камісіі па атэстацыі і акрэдытацыі (ВАК РМ) Славянскага ўніверсітэта (2013); сакратар спецыялізаванага савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «этналогія» пры Інстытуце культурнай спадчыны Акадэміі навук Малдовы (2013); член спецыялізаванага савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «этналогія, гістарычная і культурная антрапалогія» (Малдова, 2016–2019); віцэ-старшыня навуковага спецыялізаванага семінара па спецыяльнасці «этналогія, гістарычная і культурная антрапалогія» (Малдова, 2012-2019); старшыня дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па абароне магістарскіх дысертацый у Камрацкім дзяржаўным універсітэце (Малдова, 2020); вучоны сакратар Асацыяцыі малдаўскіх вучоных імя М. Мілеску Спатару (2010-2015); вучоны сакратар экспертнага савета па гісторыі ВАК Рэспублікі Беларусь (2021-2022).
Член арганізацыйных камітэтаў малдаўска-расійскіх сімпозіумаў (2007–2009); член навуковага камітэта Міжнародных навукова-практычных канферэнцый «навука, адукацыя, культура» (Камрацкі дзяржаўны ўніверсітэт, Малдова) (2014–2022).
Член рэдкалегій некалькіх перыядычных выданняў: «Историческая этнология» (Казань, з 2021 г.); «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні» (Беларусь, з 2023 г.); «Веснік беларускай этнаграфіі, этналогіі і антрапалогіі» (Беларусь); «Christian Pilgrimage Review» (Масква, з 2023 г.); «Journal of Gagauz Studies» (Масква, з 2023 г.); «Журнал этнологии и культурологии» (Малдова, 2018–2020); «Славянские чтения. Научно-теоретический журнал» (Кішынёў, 2014–2020).
Член рэдакцыйных калегій навуковых зборнікаў і адказны рэдактар калектыўных манаграфій: «Этнографические исследования в Республике Молдова. История и современность» (Кишинев, 2006), “Femeile din Moldova” (Кишинев, 2010); «Гагаузы» в серии «Народы и культуры» (Москва, 2011); «Гагаузы в мире» и «Мир гагаузов» (Т. 1–2) (Камрат, 2012); «Национальные интересы Молдовы в дискурсе современных вызовов» (Кишинев, 2019); рэцэнзент шэрагу навуковых манаграфій.
Узнагароды
Дыпломы Акадэміі навук Малдовы: «За продвижение результатов научных исследований на международной арене и в связи с празднованием Всемирного дня науки» (2010), «За высокие результаты в научной деятельности и в связи с празднованием 70-летия создания первого научно-исследовательского института и 55-летия со дня основания Академии наук Молдовы» (2016); дыпломы Інстытута культурнай спадчыны Акадэміі навук Малдовы: : «За выдающиеся успехи в исследовании и сохранении культурного наследия и в связи с празднованием 25-летней годовщины создания гагаузоведения в Академии наук Молдовы» (2012), «За активное участие в научной деятельности Республики Молдова и значимый вклад в продвижении традиционных культурных ценностей гагаузов» (2016); Ганаровыя граматы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі «За значительные достижения в научной деятельности, публикационную активность и научный труд “Белорусы в Молдове и Молдова в белорусах”» (2022), «За научную работу по исследованию культуры этнических групп гагаузов и молдаван Беларуси» (2024); Ганаровая грамата таварыства дружбы «Беларусь – Малдова» і грамадскага аб'яднання Малдаўская дыяспара "Дойна" за выданне манаграфіі «Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция» (2024).
Падзяка Упраўлення культуры Гагаузіі за даследаванне культуры і традыцый гагаузскага народа і іх прапаганду сярод работнікаў культуры Гагауз Еры (Камрат, Малдова, 2001); пісьмо з падзякай рэктара Камрацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «За вклад в развитие национальной культуры, сохранение исторической памяти гагаузского народа, патриотическое и духовное воспитание молодежи» (Гагаузія, Малдова, 2024).
Медалі АТУ Гагаузіі «Gagauz – Yeri – 15 YIL» (Камрат, Молдова, 2009), «Gagauz – Yeri» (Камрат, 2012).
Сфера навуковых інтарэсаў: – этнарэгіянальныя і лакальныя групы, дыяспары; даследаванне этнакультурных працэсаў і ідэнтычнасці (этнічная, грамадзянская, рэгіянальная і інш.); этналогія балканскіх і цюркскіх народаў; традыцыйная духоўная культура і этнаграфічнае рэлігіязнаўства; метады палявых даследаванняў у этналогіі; сацыянарматыўная культура, традыцыйны этыкет, фалькларыстыка (песенны фальклор, апакрыфічныя тэксты), народная медыцына, антрапалогія сваяцтва, этнакультурны брэндынг рэгіёнаў і месцаў; кроскультурныя, этнапалітычныя і этнасацыялагічныя даследаванні.
Аўтар звыш 450 навуковых і навукова-папулярных прац, з якіх манаграфій – 25 (з іх індывідуальных – 16), навуковых дапаможнікаў – 1, фальклорны зборнік – 1, артыкулы ў навуковых часопісах, зборніках і інш. – звыш 340, навукова-папулярных артыкулаў – 85.