Мацюхіна Таццяна Барысаўна
старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры
Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы,
кандыдат філалагічных навук
E-mail: kis-anna@mail.ru
Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі "Крытыка і літаратуразнаўства" за кнігу "Беларускі імпрэсіянізм" (2016). Стыпендыят Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2017). Узнагароджана граматамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2016, 2017, 2021, 2023), Заходне-Сібірскага навуковага Цэнтра (2019, 2020, 2023, 2024).
У 2007 годзе з чырвоным дыпломам закончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе стала магістранткай вышэйназванага ўніверсітэта, у 2008 г. атрымала дыплом магістра па спецыяльнасці "Літаратуразнаўства". З 2009 г. па 2012 г. – аспірант Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (з 20.09.2012 г. – дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі").
Пасля заканчэння аспірантуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы ў лістападзе 2012 г. залічана на працу ў аддзел тэорыі і гісторыі літаратуры на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. З 2014 г. – навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З 2019 г. – старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У межах выканання калектыўных тэм з'яўляецца аўтарам прац "Навуковыя школы неарамантызму, імпрэсіянізму, сімвалізму ў сучасным літаратуразнаўстве" з калектыўнай манаграфіі "Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур" (2018), "Навукова-тэарэтычнае асэнсаванне літаратурнага працэсу ў крытыцы і публіцыстыцы першай трэці XX стагоддзя (на прыкладзе творчасці М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, А. Луцкевіча)" з калектыўнай манаграфіі "Нарысы па гісторыі беларускага літаратуразнаўства" (2023).
Сфера навуковых інтарэсаў: тэорыя і гісторыя літаратуры, успрыманне асобы, праблема традыцыі і наватарства ў літаратуры, рэцэпцыя тэксту.
Асноўныя публікацыі
- Мацюхіна, Т.Б. Праявы сімвалісцкага мыслення ў беларускай літаратуры XXI ст. (на прыкладзе творчасці Генадзя Аўласенкі, Юрыя Станкевіча) / Т.Б. Мацюхіна // Роднае слова. – № 10. – 2014. – С. 6–8.
- Мацюхіна, Т.Б. Беларускі імпрэсіянізм / Т.Б. Мацюхіна. – Мінск: Беларуская навука, 2015. – 202 с.
- Мацюхіна, Т.Б. Навуковыя школы неарамантызму, імпрэсіянізму, сімвалізму ў сучасным літаратуразнаўстве / Т.Б. Мацюхіна // Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапейскіх культур / М.А. Тычына; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2018. – 326–397.
- Матюхина, Т.Б. Творческое наследие Максима Богдановича в восприятии критика А. Луцкевича / Т.Б. Матюхина // Передовые технологии в науке и образовании: сборник материалов II Международной научно-практической конференции (15 июля 2020 г.). – Кемерово: ЗапСибНЦ, 2020. – С. 18–21.
- Мацюхіна, Т.Б. Навукова-тэарэтычнае асэнсаванне літаратурнага працэсу ў крытыцы і публіцыстыцы першай трэці XX стагоддзя (на прыкладзе творчасці М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, А. Луцкевіча) / Т.Б. Мацюхіна // Нарысы па гісторыі беларускага літаратуразнаўства / Г.М. Кісліцына [і інш.]; навук. рэд. Г.М. Кісліцына; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2023. – С. 156–186.