18 мая 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Здабыткі Навукова-даследчага музея беларускай культуры і мастацтва: новыя паступленні, рэстаўрацыя 2024-2025 гады».
На выставе былі прадстаўлены вынікі шматгадовай працы па пошуку, захаванні і аднаўленні артэфактаў. Экспазіцыя аб'яднала рэдкія прадметы, якія прайшлі складаны шлях рэстаўрацыі, стаўшы сведчаннямі багатай культурнай спадчыны нашай краіны.