23 красавіка 2025 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Пасха: традыцыі святкавання ў Беларусі".
Падчас мерапрыемства, якое сімвалічна запланавана ў Светлую сядміцу, выступоўцы расказалі пра гісторыю свята, пра Вялікі пост, пра асаблівасці велікоднага богаслужэння, пра сімволіку велікодных страў і пра народныя звычаі, звязаныя з гэтым сакральным днём.
Удзел прынялі:
- іерэй Арцемій Клімюк - клірык прыхода храма Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў г. Мінску;
- ксёндз Юрый Санько - прэс-сакратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь;
- Якабсон Вольга Вітальеўна - дырэктар дзяржаўнай установы культуры змешанага тыпу "Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур";
- Паўлава Алена Пятроўна – навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.