Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Першы выпуск Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа

Вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН падрыхтавалі да выдання першы выпуск Беларускага фальклорна-этналінгвістычнага атласа. Пра яго змест карэспандэнту агенцтва "Мінск-Навіны" расказалі ў Акадэміі навук.

Паводле слоў загадчыка сектара этналінгвістыкі і фальклору Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Алены Боганевай, у атласе будзе апублікаваны сістэматызаваны комплекс матэрыялаў па беларускай міфалогіі, фалькларыстыцы і этналогіі ў сувязі з картаграфаваннем распаўсюджання некаторых матываў і сюжэтаў народнай прозы, вераванняў і абрадавых практык на тэрыторыі Беларусі.

З сайта: Інфармацыйнае агенцтва "Мінск-навіны"

belБеларуская мова