25 верасня 2026 года ў Мінску адбыўся Першы форум жанчын-вучоных «Роля жанчыны ў навуцы і адукацыі», прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.
Форум стаў экспертнай пляцоўкай для абмену вопытам, абмеркавання актуальных выклікаў і перспектыў развіцця навукі, а таксама ўмацавання ролі жанчын у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.
Удзел у мерапрыемстве прынялі каля 300 прадстаўніц навуковай супольнасці з усёй Беларусі, уключаючы вядучых даследчыкаў, акадэмікаў, прафесараў, выкладчыкаў і маладых навукоўцаў.
Вольга Мікалаеўна Папко, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, выступіла на форуме з дакладам.
Першы форум жанчын-вучоных стаў значным крокам на шляху кансалідацыі навуковай супольнасці Беларусі, умацавання міждысцыплінарнага супрацоўніцтва і стварэння новых магчымасцей для прафесійнай самарэалізацыі жанчын у сферы навукі і адукацыі, што ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь мэт устойлівага развіцця.