Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Першы крок у навуку»

24 студзеня 2024 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася Рэспубліканская канферэнцыя навучэнцаў «Першы крок у навуку». Арганізатарам форуму выступіў Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі было арганізавана тры секцыі: "Гісторыя і культура", "Філалогія" і "Экалогія". У іх прынялі ўдзел каля 90 чалавек. Было заслухана больш за 60 дакладаў.

У склад журы секцыі "Філалогія" былі ўключаны наступныя супрацоўнікі Цэнтра: старшыня — Часнакова Кацярына Вячаславаўна, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, намеснік старшыні савета маладых вучоных Цэнтра; сустаршыня — Варабей Марына Пятроўна, навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы; сакратар — Марозава Анастасія Андрэеўна, навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

На секцыі "Філалогія" навучэнцы выступілі з дакладамі па наступных тэмах: асаблівасці перакладаў пейзажнай лірыкі, празаічная мініяцюра як дакументальны фільм, асаблівасці перакладу паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» на англійскую мову і інш.

Тэкст і фота з сайта: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

belБеларуская мова