На базе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла нарада па пытаннях супрацоўніцтва вучоных-гуманітарыяў з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці.
У нарадзе прынялі ўдзел дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры В.М. Папко, дырэктар Інстытута гісторыі В.Л. Лакіза, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў, намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама С.У. Чымбург, старшыня Савета дэпутатаў Пастаўскага раёна Ю.М. Кісялёў, вучоны сакратар Інстытута гісторыі А.Б. Доўнар, настаўнік, краязнаўца, паэт І.М. Пракаповіч.
Падчас нарады былі абмеркаваны пытанні стварэння «Кнігі працоўнай славы Пастаўскага раёна», распрацоўкі канцэпцыі музея ў Палацы Тызенгаўза, развіцця турызму ў рэгіёне.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа