Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне мовазнаўства

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Л. Капылоў правёў сустрэчу з дэлегацыяй кітайскіх вучоных-мовазнаўцаў (Паўночна-заходні політэхнічны ўніверсітэт, Сіань), падчас якой былі абмеркаваны перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва. Кітайскіх калег зацікавілі вынікі дзейнасці аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі, а таксама сектара камп'ютарнай лінгвістыкі.

Выкладчыкі Паўночна-заходняга політэхнічнага ўніверсітэта выказалі жаданне ажыццяўляць сумесныя праекты, звязаныя з распрацоўкай электроннага семантычнага тэзаўруса і стварэннем двухмоўных карпусоў.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова