Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

«Повязь мовазнаўчай навукі і адукацыі»

17 лютага 2026 года адбылася сустрэча дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі В.М. Папко, дырэктара філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Л. Капылова, супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства і выкладчыкаў мовазнаўчых кафедраў ВНУ Беларусі ў рамках мерапрыемства "Повязь мовазнаўчай навукі і адукацыі".

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і мовазнаўчых кафедраў ВНУ краіны; перададзены для выкарыстання ў адукацыйным працэсе экзэмпляры фундаментальнай лінгвагеаграфічнай працы «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак». 

belБеларуская мова