Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Падвядзенне вынікаў конкурсу «Литературные судьбы Беларуси и России»

21 мая 2025 года ў рамках дня Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Беларусь у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў заключнага этапу міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ «Литературные судьбы Беларуси и России: от диалога к пониманию», які праводзіцца Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам пры падтрымцы прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Конкурс быў прысвечаны вывучэнню творчасці двух выдатных літаратараў: Аляксандра Трыфанавіча Твардоўскага і Аркадзя Аляксандравіча Куляшова.

Пераможцаў адборачнага і заключнага этапаў конкурсу павіншавалі кіраўнік Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, сустаршыня аргкамітэта конкурсу Макушын Юрый Анатольевіч, выконваючы абавязкі першага прарэктара па маладзёжнай палітыцы і арганізацыі прыёму Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, сустаршыня аргкамітэта конкурсу Бабіч Аляксандр Вячаслававіч, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Кісліцына Ганна Мікалаеўна.

Тэкст і фота з сайта: Дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска»

belБеларуская мова