Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Віншуем Аляксандра Мікалаевіча Булыку з юбілеем!

18 сакавіка 2025 года спаўняецца 90 гадоў філолагу, галоўнаму навуковаму супрацоўніку аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, члену-карэспандэнту НАН Беларусі, доктару філалагічных навук, прафесару Булыку Аляксандру Мікалаевічу.

А. М. Булыкам распрацаваны шэраг аспектаў гістарычнай марфалогіі беларускай мовы: апісаны граматычныя катэгорыі назоўнікаў, прасочаны змены ў сістэме скланення назоўнікаў, прааналізаваны асаблівасці скланення займеннікаў усіх разрадаў, станаўленне парадыгмы змянення па склонах якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў і вызначана развіццё кароткіх прыметнікаў; выяўлены адрозненні тэкстаў дзелавога, свецкага і канфесійнага зместу ў вобласці формазмянення і інш.

Рэдактар і суаўтар фундаментальнага «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы».

Аўтар першых у лексікаграфіі Беларусі слоўнікаў іншамоўных слоў у сучаснай беларускай мове. Ім таксама падрыхтавана больш за 20 слоўнікаў па сучасных беларускай і рускай мовах.

Аўтар звыш 400 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 20 слоўнікаў.

Тэкст і фота з сайта: тг-канал Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

belБеларуская мова