Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Попко, О. Н. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в.

Попко, О. Н. Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в. В 2 т. Т. 2. Графика. Скульптура. Фотография / О. Н. Попко. – Минск: Беларуская навука, 2025. – 415 с.: ил.

Даследаванне прысвечана гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў, якія з'яўляліся найбуйнейшымі землеўладальнікамі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. З 1830-х гг.да 1900 г. яны змаглі сабраць разнастайныя калекцыі твораў жывапісу, графікі, скульптуры і фатаграфіі. Мэтай даследавання стала вывучэнне мастацкіх калекцый, бытаванне якіх звязана з Беларуссю, у кантэксце развіцця еўрапейскага мастацтва XIX ст.

Другі том кнігі прысвечаны аналізу збораў твораў графікі, скульптуры і фатаграфіі. Праца пабудавана на аснове прынцыпу падзелу на жанры. Выданне багата ілюстравана, уключае ў сябе дадаткі, якія змяшчаюць храналогію фарміравання мастацкіх калекцый, каталогі твораў графікі і скульптуры і фрагменты генеалагічных дрэваў родаў Вітгенштэйнаў і Гагенлоэ-Шылінгсфюрст.

Прызначаецца мастацтвазнаўцам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам і студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй мастацтва.

 

belБеларуская мова