Загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Антаніна Аляксееўна Карпілава ўзнагароджана Ганаровай граматай Канфедэрацыі саюзаў кінематаграфістаў: «За шматгадовую плённую дзейнасць у галіне кінематографа, вялікі ўклад у папулярызацыю экраннага мастацтва Беларусі і Расіі і ў сувязі з юбілеем».