7 сакавіка 2024 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны аднаму з найпрыгажэйшых вясновых святаў – 8 сакавіка (Міжнароднаму жаночаму дню).
Перад прысутнымі выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь - ансамбль народнага танца "Чабарок" – з беларускай полькай "Хлопы".
У чарговы раз слухачоў парадавала музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З музычным віншаваннем-сюрпрызам выступіла мужчынская частка Музычнай капэлы.
Аспіранты аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва пад кіраўніцтвам загадчыцы Ірыны Гарбушынай выканалі некалькі музычных нумароў.