Прэзентацыя манаграфіі «Творчы працэс у інтэрпрэтацыі беларускіх пісьменнікаў» доктара філалагічных навук галоўнага навуковага супрацоўніка аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгена Гарадніцкага адбылася 27 мая 2026 года ў ЦНБ НАН Беларусі.
У рамках мерапрыемства аўтар расказаў аб працы над манаграфіяй, былі агучаны кароткія вытрымкі з даследавання, прысвечаныя асаблівасцям творчага працэсу класікаў. Акрамя таго, Яўгена Андрэевіча павіншавалі дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Вольга Папко, калегі па інстытуце, у прыватнасці, Іван Саверчанка – навуковы рэдактар выдання, Анатоль Трафімчык і Мікалай Мікуліч – спецыялісты ў галіне літаратуры ХХ стагоддзя.
Госці прэзентацыі змаглі задаць пытанні Яўгену Гарадніцкаму і атрымаць аўтографы.
Тэкст з сайта: Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы