Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыйнае мерапрыемства «Дзень Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Беларусь»

27 лістапада 2025 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося прэзентацыйнае мерапрыемства «Дзень Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Рэспубліцы Беларусь», падчас якога ўдзельнікі атрымалі падрабязную інфармацыю аб навукова-адукацыйным патэнцыяле СПбДУ, асаблівасцях прыёму на навучанне ў 2026 годзе, а таксама аб новым сезоне Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ «Литературные судьбы Беларуси и России: от диалога к пониманию».

На мерапрыемстве прысутнічалі Макушын Юрый Анатольевіч, кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь (Рускі Дом у Мінску), Бабіч Аляксандр Вячаслававіч, першы прарэктар па маладзёжнай палітыцы і арганізацыі прыёму Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Матвеева Алена Іванаўна, дырэктар дзяржаўнай установы "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска", Кісліцына Ганна Мікалаеўна, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Корбан Анастасія Пятроўна, загадчык Аршанскага музея Уладзіміра Караткевіча.

Тэкст і фота з сайта: Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска

belБеларуская мова