Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя «Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі»

29 кастрычніка 2025 года ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І. Глінкі прайшла прэзентацыя праектаў аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».

Загадчык аддзела кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Галіна Паўлаўна Цмыг прэзентавала праект "Анталогіі нацыянальнай харавой спадчыны Беларусі" ў 3-х тамах і расказала аб актуальнасці выдання для беларускага харавога мастацтва, якое паслужыла ўкараненню твораў беларускіх кампазітараў у праграмы навучальнага цыкла.

Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела Жанна Віктараўна Філіповіч (кіраўнік жаночай вакальнай арт-групы) пазнаёміла навучэнцаў з дзейнасцю «Музычнай капэлы» НАН Беларусі, яе канцэртна-выканальніцкай практыкай.

Навуковы супрацоўнік, аспірант аддзела і салістка «Музычнай капэлы» Ірына Анатольеўна Папова (выпускніца каледжа, 2001 г.) расказала аб папулярызацыі нацыянальнай харавой спадчыны сярод замежных выканаўцаў, а таксама аб асаблівасцях спецыяльнай падтэкстоўкі партытур.

Малодшы навуковы супрацоўнік Святаслаў Алегавіч Рачэўскі (кіраўнік струннага квартэта "Музычнай капэлы") раскрыў навучэнцам ідэю і актуальнасць стварэння макета электроннай партытуры як часткі гібрыднага выдання Анталогіі, прыцягнуў будучых кіраўнікоў харавых калектываў да вывучэння гэтага фармату, а таксама расказаў аб сайце, на якім размешчаны партытуры гібрыднага выдання.

Малодшы навуковы супрацоўнік і аспірант аддзела Ганна Уладзіміраўна Русак (выпускніца каледжа, 2017 г.) прыцягнула ўвагу да праекта Беларуска-кітайскага віртуальнага хору і запрасіла да актыўнага ўдзелу ў ім.

У завяршэнні сустрэчы Аляксею Іванавічу Снітко было ўручана навуковае выданне А.І. Лакоткі (і інш.) «Нарысы гісторыі культуры Беларусі».

belБеларуская мова