4 сакавіка 2026 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася прэзентацыя найстарэйшага і адзінага ў краіне штомесячнага навукова-тэарэтычнага, навукова-метадычнага ілюстраванага выдання па гістарычных навуках, мастацтвазнаўстве, методыцы выкладання гісторыі – "Беларускага гістарычнага часопіса". У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі рэдакцыі і аўтары выдання, якія пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы з асноўнымі напрамкамі і планамі развіцця часопіса.