17 лютага 2025 г. у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя кнігі “Беларуская мова ад А да Я”, у якой прынялі ўдзел яе аўтары — Ігар Лявонавіч Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Наталля Вікенцьеўна Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы, а таксама малодшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы Вераніка Дзмітрыеўна Косціна, якая ажыццявіла камп'ютарную вёрстку і дызайн кнігі.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа