18 лютага 2025 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня роднай мовы, у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Аналітычныя даведачна-інфармацыйныя матэрыялы» загадчыка аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Веранікі Мікалаеўны Курцовай.
З прывітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў.
Тэкст і фота з сайта: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі