У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь была прэзентавана кніга доктара гістарычных навук, дацэнта, вядучага навуковага супрацоўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Лізаветы Квілінковай «Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция«. І хаця, як прызнаўся намеснік генеральнага дырэктара «нацыяналкі» Віктар Пшыбытка, тут ужо маецца каля пяці выданняў па культуры і традыцыям малдавані 13 кніг гэтага ж аўтара, новае выданнеунікальнае навуковае даследаванне, прысвечанае малдаўскай дыяспары. Падобных прац няма ні ў адной з рэспублік постсавецкай прасторы.
Тэкст і фота з сайта: газета «Звязда»