Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя кнігі народных казак «Ішоў Бай па сцяне…»

30 красавіка 2026 г. адбылася прэзентацыя кнігі народных казак «Ішоў Бай па сцяне...» у апрацоўцы старшага навуковага супрацоўніка аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Юрыя Пацюпы і мастацкім афармленні Маі Пейхвасэр (Пракаповіч).

Зборнік спецыяльна арыентаваны на дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, суправаджаецца прадмовамі для бацькоў і дзетак, многія казкі друкуюцца ўпершыню.

Мерапрыемства правяла загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Таццяна Валодзіна.

На прэзентацыі ўдзельнікі Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі выканалі песні па матывах беларускіх народных казак.

Аўтар апрацовак і мастачка расказалі, як нараджалася кніга, як узнікла яе ідэя, як праходзіў творчы працэс.

Сярод выступоўцаў былі як супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, так і запрошаныя госці: Алена Боганева, загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору; Анатоль Трафімчык, загадчык аддзела ўзаемасувязяў літаратур; Алена Масла, пісьменніца-казачніца, рэдактар дзіцячых кніг; Аксана Спрынчан, паэтка, рэдактар дзіцячых кніг; Алена Вештарт, пісьменніца.

Казкі з кнігі прагучалі ў выкананні аўтара кнігі Юрыя Пацюпы і Ігара Чарнова, аспіранта аддзела тэатральнага мастацтва.

belБеларуская мова