Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя манаграфіі Л.А. Густовай-Рунцо «Музыка Православной церкви в Беларуси»

3 сакавіка 2026 года ў Навукова-даследчым музеі беларускага мастацтва і культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася прэзентацыя манаграфіі Л.А. Густовай-Рунцо «Музыка Православной церкви в Беларуси: парадигма познания».

Аўтар манаграфіі – вядомы вучоны, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Ларыса Аляксандраўна Густова-Рунцо, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва, старшыня доктарскага савета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Сфера навуковай зацікаўленасці Ларысы Аляксандраўны – рэлігійнае мастацтва, пры гэтым больш глыбока вывучаецца праваслаўная традыцыя.

belБеларуская мова