Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя манаграфіі «Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция»

25 лютага 2026 г. у Заслаўскай гарадской бібліятэцы прайшла прэзентацыя манаграфіі вядучага навуковага супрацоўніка аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктара гістарычных навук, дацэнта Квілінковай Л.М. «Молдаване Беларуси: этнокультурная идентичность и интеграция» (Минск: Беларуская навука, 2024. – 613 с.).

Прэзентацыя была арганізавана супрацоўнікамі бібліятэкі і малдаўскай дыяспарай (аб'яднаннем "Дойна" (старшыня . А. Валько) і таварыствам Дружбы Беларусь - Малдова (старшыня В. Сарачан). У якасці дарунка мясцовым бібліятэкам былі перададзены 3 экзэмпляры кнігі.

belБеларуская мова