Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя манаграфіі В.М. Папко «Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в.»

У Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна 26 сакавіка 2026 года адбылася аўтарская вечарына доктара мастацтвазнаўства, дацэнта, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Вольгі Мікалаеўны Папко, падчас якой прайшла прэзентацыя манаграфіі «Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в.».

Выданне выйшла ў двух тамах: першы прысвечаны зборам жывапісу, другі – графікі, скульптуры і фатаграфіі. Асаблівай увагі заслугоўвае паліграфічнае афармленне: кнігі багата ілюстраваныя, кожная рэпрадукцыя надрукавана з асаблівай увагай да колеру і дэталяў.

Мерапрыемства сабрала больш за 100 удзельнікаў – прафесарска-выкладчыцкі склад і студэнтаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт». Кульмінацыяй вечарыны стала аўтограф-сесія. І, вядома, усе госці атрымалі магчымасць не толькі пагутарыць з аўтарам, але і зрабіць сумесныя фатаграфіі.

Тэкст і фота з сайта: Государственное учреждение «Минская областная библиотека им. А. С. Пушкина»

belБеларуская мова