Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя навукова-метадычнага часопіса «Мастацтва і школа»

14 красавіка 2026 года адбылася прэзентацыя навукова-метадычнага часопіса «Мастацтва і школа».

Галоўны рэдактар часопіса Ірына Генадзьеўна Волкава расказала аб праектах часопіса: гэта тэматычныя нумары, прысвечаныя тэатру, музыцы, кіно, фальклору, лічбаваму мастацтву, культуры Усходу і інш.

Былі прапанаваны і абмеркаваны варыянты супрацоўніцтва з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Часопіс прызначаны для навукова-педагагічных работнікаў адукацыйнай галіны «Мастацтва».

Уваходзіць у Пералік навуковых выданняў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі.

Тэматычны напрамак: аказвае інфармацыйную і арганізацыйна-метадычную дапамогу спецыялістам пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці ва ўстановах вышэйшай, прафесійнай, агульнай сярэдняй, дадатковай, дашкольнай адукацыі.
belБеларуская мова