Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя мастацка-асветніцкіх праектаў часопіса «Роднае слова»

2 красавіка 2026 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася святочная прэзентацыя мастацка-асветніцкіх праектаў часопіса «Роднае слова», якія звяртаюцца да галоўнай тэмы 2026-га – Году беларускай жанчыны.

У вясновай атмасферы былі прадстаўлены сумесныя ініцыятывы, якія ажыццяўляюцца ў кожным нумары навуковага і метадычнага выдання і набліжаюць да спасціжэння жаночай мудрасці, таленту і прыгажосці праз мастацтва.

Сярод іх праект «Пакуль ты ёсць – працяг наш будзе віцца: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Года беларускай жанчыны», прэм'ера якога адбылася ў сакавіцкім выпуску «Роднага слова» і была прысвечана сучаснай жаночай паэзіі.

Гасцям была прадстаўлена музычная праграма Музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

belБеларуская мова