19 сакавіка 2026 года дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Мікалаеўна Папко ў рамках ХХХІІІ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, прысвечанай 35-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Году беларускай жанчыны, на пляцоўцы Беларускага саюза жанчын выступіла з прэзентацыяй другога тома выдання «Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в. Том 2. Графика. Скульптура. Фотография».
Вольга Мікалаеўна расказала аб сваёй даследчай працы і прадставіла сваю навуковую працу — кнігу, прысвечаную гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў.
Сустрэча прайшла ў атмасферы жывых зносін; аўтар кнігі адказала на пытанні прысутных, правяла аўтограф-сесію.
Таксама прайшла аўтограф-сесія дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ягора Аляксеевіча Ненадаўца і вядучага навуковага супрацоўніка аддзела нарадазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяны Іванаўны Кухаронак.