14 студзеня 2026 года, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі пачынаюць праекты па каталагізацыі найбагацейшай спадчыны шклозавода «Нёман». Пра гэта расказала дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Папко падчас прэс-канферэнцыі ў БЕЛТА.
У рамках праекта мастацтвазнаўцы правядуць поўную навуковую апрацоўку, апісанне і даследаванне шырокай калекцыі, што ў выніку дапаможа прадпрыемству ў распрацоўцы новых вырабаў і папулярызацыі свайго брэнда.
Асобна разглядаецца амбіцыйная задача — падрыхтоўка намінацыі для ўключэння беларускай маляванкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. "Хочацца, каб кожнае дзіця ведала, што такое маляванка і выцінанка», — падзялілася Вольга Папко.
Тэкст і фота з сайта: БелТА - Навіны Беларусі