У выдавецтве "Беларуская навука" выйшаў 4-ы том новага, 12-томнага, збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага.
«Зборы твораў беларускіх класікаў: Кузьма Чорны» — так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Аб канцэпцыі выдання, працы ў архівах з тэкстамі і аўтографамі аўтара, ролі новага збору твораў класіка ў сучасным літаратурным працэсе раскажуць госці студыі: загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Алена Васілевіч, старшы навуковы супрацоўнік гэтага ж аддзела Наталля Гальго, вядучы бібліятэкар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі Ірына Смірнова.
Тэкст і фота з сайта: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё
Аўдыяверсія выступлення на сайце: Першы нацыянальны канал Беларускага радыё