На філалагічным факультэце БДУ 14 лістапада 2025 года прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства «Філолаг — прафесія ганаровая», падчас якога была асветлена роля філолагаў у сучасным свеце і абмеркаваны аспекты навуковай, педагагічнай і рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці лінгвістаў.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел П.С. Басалыга, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Яна расказала студэнтам старэйшых курсаў пра Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і навуковую дзейнасць аддзелаў і сектараў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, азнаёміла прысутных з асаблівасцямі распрацоўкі слоўнікавых выданняў. На сустрэчу таксама былі запрошаны Н.М. Шапран (галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова») і В.С. Ратарэнка (кіраўнік метадычнага аб’яднання беларускай мовы і літаратуры ліцэя БДУ).
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа