27 лютага 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя "Экран и время", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "И мальчики встали на место отцов…».
Перад прысутнымі выступіла старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Голікава-Пошка, якая распавяла пра чорна-белую ваенную драму «Іван Макаравіч» (рэж. І. Дабралюбаў). Лектар адзначыла, што ў фільме ў выразна-кранальнай манеры расказана гісторыя трынаццацігадовага Івана (акцёр Віктар Манохін), які быў вымушаны выжываць у найцяжэйшых умовах ваеннага часу. Пасля заканчэння лекторыя адбылася ажыўленая дыскусія.