Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Падарожжа ў свет навукі і культуры

"Арлы", выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба Салігорскага РАУС гімназіі № 3, наведалі Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.

У Акадэміі навук салігорскіх "Арлоў" сустрэў чалавек, чыё жыццё прысвечана вывучэнню і захаванню беларускай мовы і культуры – Ігар Лявонавіч Капылоў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Не толькі званні, але і шчырая захопленасць сваёй справай і гатоўнасць дзяліцца ведамі зрабілі гэтую сустрэчу па-сапраўднаму запамінальнай.

Для выхаванцаў клуба была арганізавана экскурсія ў Навукова-даследчы музей беларускага мастацтва і культуры – месца, дзе ажывае гісторыя, дзе кожны экспанат з'яўляецца сведкам мінулых эпох.

Тэкст і фота з сайта: Шахцёр (Салігорск)

belБеларуская мова