Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Раённая канферэнцыя «Родны край у люстэрку навукі»

66 даследчых работ прадстаўлены на 22-й раённай канферэнцыі даследчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Родны край у люстэрку навукі».

У працы канферэнцыі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава.

Упершыню ў канферэнцыі ўдзельнічаюць навучэнцы сярэдняй адукацыйнай школы № 6 горада Вялікія Лукі.

"Радуе, што ў нас з кожным годам становіцца больш юных даследчыкаў", — адзначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. - "Упэўнена, што і сёння сярод нас будуць пераможцы і прызёры абласных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый".

Дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў уручыў грамату інстытута настаўніку Амбросавіцкай базавай школы Алене Пушновай, а аддзелу па адукацыі райвыканкама — «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак».

Тэкст і фота з сайта: Шуміліна. Газета «Герой працы»

belБеларуская мова