Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Пашыранае пасяджэнне аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва

9 кастрычніка 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшло пашыранае пасяджэнне аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва.

Мерапрыемства было арганізавана сумесна з выкладчыкамі і аспірантамі кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Акадэміі музыкі.

Тэматыка сустрэчы: «Музычна-выканальніцкае мастацтва: гісторыя, тэорыя, практыка».

Мэта сустрэчы — умацаванне навуковых і творчых сувязей паміж аддзелам і кафедрай.

Тэкст і фота з сайта: VK Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі 

belБеларуская мова