Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэспубліканская акцыя «Я і мая сям'я – без брыдкаслоўя»

З 11 па 15 мая 2026 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Я і мая сям'я – без брыдкаслоўя», прымеркаваная да Дня сям'і, накіраваная на папулярызацыю чыстага роднага маўлення і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей.

Яе мэты і задачы, а таксама значэнне для павышэння культуры зносін у грамадстве, фарматы мерапрыемстваў, якія пройдуць ва ўстановах адукацыі, культуры і шэрагу іншых арганізацый, а таксама роля планаваных дыскусій, лекцый, творчых конкурсаў і флэшмобаў ва ўсведамленні каштоўнасці чыстага слова і ўмацаванні ўзаемапавагі ў сям'і абмеркавалі падчас прэс-канферэнцыі «Галоўнае слова – сям'я. Акцыя "Я і мая сям'я без брыдкаслоўя"», якая прайшла ў Доме прэсы.

Сярод кампетэнтных спікераў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, протаіерэй Павел Сярдзюк, старшыня Сінадальнага аддзела па пытаннях сям'і, ахове мацярынства і дзяцінства Беларускай праваслаўнай царквы; Ірына Касцевіч, старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар УП «Выдавецтва "Беларусь"»; Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; Лілія Ананіч, намеснік старшыні грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», Уладзімір Паўлоўскі, першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ».

Тэкст і фота з сайта: Полацкі веснік

belБеларуская мова